Старонка:Belarusi.pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

Турмы будавалі,
Кавалі кайданы,
На народным целе
Сачыліся раны.

Былі войны, бітвы,
Слёзы, кроў ліліся,
Шведа, Банапарта
Сляды засталіся.

У бярэзінскіх водах
Немец паіў коні, —
Вільгельмава зграя
У памяці й сягоння.

Грабілі культурна,
Не знаючы жалю,
І армяк апошні
З бедняка знімалі.

Край абрабавалі,
Хоць за час кароткі,
Гэтыя блізкія
Гітлеравы продкі.

А паноў навалу,
іх каранняў жудзі
Помніш ты, Барысаў,
Павек не забудзеш.

То было нядаўна —
Помніць комсамолец,
Як была скавала
Жудкая няволя.

Паны прывіталі
Цябе, мой Барысаў,
Вісельняй і куляй
І пажарным прыскам.