Старонка:Belarusi.pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

Спалены Барысаў
Збыўся акупантаў,
Рукой большэвіцкай
Паўстае гігантам.

Паўстае з руінаў
Кветкаю ружовай,
Фабрыкі, заводы
Заводзіць нанова.

Коміны пад небам
Задымелі дымам,
Гудкі загудзелі
Над усёй радзімай.

Бярэзінскім буйным
Камбінатам смела
Ужо ганарыцца
Перад светам цэлым.

За нашых запалак
Аганёк цудоўны
Сыпяцца далары —
Гарні жменяй поўнай.

А народ рабочы
Гэткі маладзецкі!
Такі знойдзеш толькі
Ў Саюзе Совецкім.

Працуе ударна
З вясёлым прыветам,
Бо ён сын адданы
Краіны Советаў.

Ён хадзіў паходам
На табун варожы.
Сягоння багацце
Для краіны множыць.