Старонка:Belarusi.pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

Горды сваёй сілай,
Уладай сваёй горды,
Пры станку стаіць ён
Непахісна, цвёрда.

4

У фабрыках, заводах
Гоман ля машынаў:
— Леніну мы помнік
Паставіць павінны.

Трэба таму помнік,
Які ўдзень і ўночы
Ўвесь свой век змагаўся
За справы рабочых.

Так пайшла па цэхах
Ды па ўсіх брыгадах
У рабочай масе
Важная нарада.

Колькі хто даць можа
Сваіх заработкаў
На такую справу,
А ў тэрмін кароткі.

Не ахвяры гэта,
І гэта не грошы,
Што ўносіў рабочы
Старшы і малодшы, —

А крупінку сэрца
Хацеў кожны ўнесці,
Каб ленінскай славы
Шлі ‘шчэ далей весці.