Старонка:Belarusi.pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

І паўстаў гранітам
Правадыру помнік
У барысаўскім парку
Для вякоў патомных.

5

І памёр стары Барысаў.
Ўстаў Барысаў новы;
Не дымяць агні пажараў,
Не бразжаць аковы.

Прамінула ліхалецце
Бураў, завірухаў,
Аднак ты, Барысаў новы,
Не драмі, а слухай.

Не паддайся снам смакойным
Пад шчаслівым небам:
Хітры вораг за мяжою
Набівае стрэльбы.

6/VII-34 г.

|}