Старонка:Belarusi.pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

НАД РАКОЙ АРЭСАЙ[1]

1. Замест уступу

Шмат злажылі казак
І легенд і песень
Людзі пра балота,
Пра сваё Палессе.

А не чуў я песні
Пра жыццё комуны,
Слаўных комунараў,
З сваёй справы думных.

Як яны аддана
У глухое далі
Для ўсяго Саюза
Славы прыбаўлялі.

А не чуў я песні
І праўдзівых сказаў,
Што і комунаркі
Йшлі змагацца разам,

  1. Арэса — балоцістая рэчка на заходне-паўднёвай ускраіне БССР. Паабапал яе цягнуліся вялікія балоты. Балоты зараз асушаны і на месцы асушаных балот арганізавана чырвонаармейская комуна і соўгас. Паэма „Над ракой Арэсай“ прысвечана апісанню гэтай комуны і соўгаса.