Старонка:Belarusi.pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

Як на топкім полі
Ў грамадзе рабочай,
Сіл не шкадавалі
І красы дзявочай.

А не чуў я песні
Пра герояў працы,
Змусілі што багну
Сабе пакарацца.

Як супроць ідучы
Цяжкасцей трывожных,
Вышлі на шлях роўны,
Вышлі пераможна.

І не чуў, не чуў я
Новых гулкіх песень,
Што пяе сягоння
Новае Палессе.

2. Аб мінулым

Крумкач глюгу звесіў
Над згніўшай калодай…
Прысніла Палессе
Мінулыя годы.

Былі тут калісьці —
Багнішчы-балоты,
Ў дрыгве прэла лісце,
Асокі, чароты…

Ідзе чалавек там, —
Засмокча смугою,
Са стогнам і крэктам
Загіне з душою.