Старонка:Belarusi.pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

Звер блукае дзікі
Ў пагоды, ў імжакі,
Гусей дзікіх клікі,
Гадзюкі, вужакі…

Мядзведзь смокча лапу
Ў бярлозе санліва,
Лось высунуў храпу,
Шукае спажывы.

Дзік ходзіць з дзічыхай,
За ім — табун воўчы.
Усякае ліха —
Ўдзень белы і ўвочы.

Там-сям човен вузкі,
Нібы дамавіна,
Прасунецца ў грузкіх
Катлінах-багнінах.

Адно з вясной яснай
Палессе ускрэсне,
Спаткае няшчасна
Вясну і прадвесне.

Свой спеў салавейка
Ў галлі адшчабеча,
Аб шчасці жалейка
Гаротна ад‘енча,

Скукуе зязюля
Адвечнае ку-ку,
Паліча бабуля,
Ці шмат яшчэ мукаў.

А там зноў магілай
Палессе замоўкла,
Зноў спіць яго сіла
Пад багнай пажоўклай,