Старонка:Belarusi.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

3. Зашумела, загуло…

I

Зашумела, загуло,
Бы землетрасенне,
На палескае сяло
Пайшло утрапенне.

Люду хмара наплыла,
Покліч птушы ўзвіўся,
Небам сіняя імгла…
Скуль яны ўзяліся?

Украінцаў тут гурма
Й старобінцаў нашых
Набрыло, як на кірмаш,
На багнаву пашу.

Безлік хлопцаў-звадыяк,
Дзядзькаў барадатых,
Пілы вострыя ў руках,
Тапары, лапаты.

Што-та будзе тут цяпер?
„Нічога не будзе!“ —
Хітра думалі ў чацвер
Палескія людзі.

А ў нядзелю, чуць зара,
Сякеры запелі,
Ад лапат балот кара
Рвецца ў топкім целе.

Шум і гоман навакол,
Як на тым ігрышчы,
А лапаты рэжуць дол,
А сякера свішча.