Старонка:Belarusi.pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

Рыюць людзі топкі торф
У вадзе па пахі,
А у жылах бурліць кроў, —
Багна ім не ў страхі!

Яны знаюць, што ўжо так
Не быць, як калісьці,
Што пакінуць яны знак
Вялікай карысці.

За канавай, як струна,
Новая канава, —
Ўсе падобны, як адна,
і злева і справа.

Спанаваў звярыну страх,
Ад людзей страх гоніць —
Па тарфянні, па карчах,
За гонямі, гоні…

На гектары абнялі
Канавамі нетры,
Далей мераць пачалі
Ўжо на кілометры.

Магістраліі[1] прад табой —
Не змерыць і вокам, —
Тарфянішча прад сяўбой
Блізкай, недалёкай…

Магістралі, дрэнажы[2]
Шляхі ў багне значаць…
Ой, дарэмна варажыў
Паляшук няўдачу!

  1. Магістраль — канал для асушкі балот.
  2. Дрэнаж — штучны сток стаячай вады ў мэтах асушкі балот.