Старонка:Belarusi.pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

Не дабачыў паляшук
З хаты безваконнай
Дзён надходзячых без мук,
Без трудоў прыгонных,

Раскаваў балота з пут,
З дрыгвы непраходнай
Гераічны вольны люд
Працаю свабоднай.

II

І ляжаць канавы,
Тыя магістралі,
Па іх воды рэчкай
Усё далей, далей

Бягуць да Арэсы
Сярод яшчэ пустак, —
Цаліной балота
Залягае густа.

Магістралі складна
Шлях працерабілі,
А йшчэ шмат работы
Чалавечай сіле,

Каб зрабіць прыгоднай
Глебу ў самым дзеле,
Каб на полі роўным
Трактары запелі,

Каб высокі, буйны
На тарфянні чыстым
Зашумеў чаротам
Колас залацісты.