Старонка:Belarusi.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

Чакае Палессе
Людзей смелых, жвавых,
Каб прышлі і дружна
Ўзяліся за справу.

Рук яно чакае
Новых, гаспадарчых,
Спаборнікаў стойкіх,
Брыгадаў ударных.

Яны хутка прыдуць,
Вогнішчы разложаць,
Да канца балота
З багны адварожаць.

Бо йдуць чуткі сільна
Па цэлай краіне,
Што адкрыты скарбы
Ў балотнай пустыні.

4. Комуна

I

Вясной з‘явілася іх сем
Свет новы будаваць,
А восеняй прышло яшчэ
Іх семдзесят і пяць.

З Самарскае дывізіі
Было найбольш за ўсіх —
Балотных здольных піонераў,
Ахвочых, маладых.

Прышлі і фрунзаўцы варочаць
Супольна цаліну,
На дрэмлючых спрадвеку землях
Заводзіць навіну.