Старонка:Belarusi.pdf/182

Гэта старонка не была вычытаная

Таксама і з Чангарскай
Дывізіі ўдалой
Сюды з‘явілася іх восем
Наступнаю вясной.

Жаданне ладзіць новы лад
Сюды ўсіх прывяло,
Надзея, вера ў лепшы час —
Багацце іх было.

Не страшны смелым ім былі
Спякота, халады,
Асенняя слата, імжа,
Снягі, марозы, льды.

А Забалоццем той бугор
Зваў паляшук здаўна,
Дзе першы раз нагу сваю
Паставіў комунар.

Балота, забалаць балот,
Як там ні называй,
Але ступіў тут большэвік —
Ён зменіць гэты край.

Палаткі, пілы, тапары
Прывалаклі з сабой,
І згодна, як адной сям‘ёй,
Пайшлі ў рашучы бой.

Адны ў дрыгве карчуюць гаць, —
Паўзуць уверх карчы, —
Другія вараць у катлах
Ім скромныя харчы.

А трэція цягаюць лес,
Каб збудаваць барак…
Ў палатцы добра ўлетку жыць,
Але зімой — не так.