Старонка:Belarusi.pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

Карчуюць нетру дзень-у-дзень
Удоўж, ушыр, углыб;
Палаткі з імі след-у-след, —
Другіх няма сяліб.

За крокам крок, за метрам метр,
За гектарам гектар —
Чысцее поле тарфянішч,
У сонцы ўжо абшар.

II

Кіпіць работа, як нідзе,
Гарыць ажно яна ў руках,
Што знача праца ў грамадзе —
Які палёт, які размах!

Здавалася-б, чаго хацець, —
Працуй ды весела пяі!
Але павук расставіў сець
У комунарскае сям‘і,

І пазіраюць спадылба,
Як-бы тачыў на іх хто нож,
Там-сям прарвецца і кляцьба,
Скрабецца ў сэрцы нейкі смоўж.

Ў комуне быццам нелады,
Бы менш дабра, а болей зла…
А таго ліха, той бяды
Прычына простая была.

З васьмі чангарцаў пяцярых
Няўдалых вышла змагароў:
Яшчэ нявольніцкіх старых
Не пазбыліся ланцугоў.