Старонка:Belarusi.pdf/184

Гэта старонка не была вычытаная

Комуна ім была няўцям,
Трымаліся, як дзікуны;
Палатку й то асобна там
Сабе паставілі яны.

Імкнуцца быць не на віду,
Самі сабой гуляюць, спяць,
Ўсю неспакояць грамаду
Нягодных „комунараў“ пяць.

Работа ў іх курам на смех,
Работа іх ідзе за плот,
А як пасееш, так пажнеш,
Такі мець будзеш умалот.

Работа валіцца ім з рук,
Ды йшчэ давай круцель-муцель:
Каб, мабыць, менш было дакук,
Аддзельна ўзялі сабе дзель.

Ды на „дзялянцы“ на „сваёй“
На месцы топчуцца, як цьмы;
З бязглуздай працаю такой
Не дачакацца вам вясны.

І комунарам іх цярпець
Не стала болей ужо сіл;
Няхай пустуе лепей клець,
Чымся заводзіць у ёй пыл.

Хвалюецца люд малады,
Склікае сход аднаго дня.
На сход прышоў, як заўсяды,
Таварыш Модзін — старшыня.