Старонка:Belarusi.pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

— Трэба! трэба! стогалосна
Загучэла гулка маса,
Ажно рэха пайшло ў соснах
Ад тэнораў і ад басаў.

— Галасую! — крычыць Модзін.
— Так прыняць? нашто час траціць!
І прынялі, і ніводзін
Проць не меў чаго сказаці,

— Дык вось, — Модзін далей кажа, —
Па чарзе дадому едзьце, —
І хай кожны з вас разважа,
Як і што мець на прымеце.

Ліквідуйце гаспадаркі —
Парасят, авечак, коні,
І прывозьце у комуну
Комунаркі хоць сягоння.

Хто жанаты, вязі жонку —
Без падушкі, ці з падушкай;
Хто не мае жонкі, звонку
Пашукай сабе падружку.

Пасля гэтакай прамовы
Ідуць весела дахаты,
Ўсе давольны з пастановы —
Нежанаты і жанаты.

І жаніцца, дык жаніцца, —
Байцы рады пастарацца, —
Святлей будзе у святліцы,
Ямчэй пойдзе ў полі праца.

А ў рабоце на балоце
Немалая будзе помач,
Бо жанчына пры ахвоце
Не паддасца ўжо нікому.