Старонка:Belarusi.pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Шум і гоман вакол,
А што за навала?
То комуна ужо
Ўдвойчы большай стала.

І работа пайшла
Там спарней удвое,
Комунарскі народ
Ходзіць буйным роем.

Ідзе ў свет новы год —
Дзевяцьсот трыццаты;
Які-ж будзе, які:
Бедны, ці багаты?

Бягуць дні, як вада,
Снег ужо зыходзіць, —
Сваё права вясна
На зямлі заводзіць.

Лес зялёны шуміць,
Песнямі заліўся,
Над палянкай цвірчаць
Жаўрукі у высі.

А ў комуне, глядзі,
Вялікае свята:
Трыста гектар зярна
Засеяў ім трактар.

Пахаджаюць сабе
Зважна комунары
Каля першай сяўбы,
Як тут гаспадараць.