Старонка:Belarusi.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

Пахадзілі сабе
Ды зноў у балота —
Карчаваць ды араць
Ударнаю ротай,

IV

Шмат чаго зрабілі
Комунары ўжо:
Выраслі будынкі
Над балот мяжой.

Хаты і аборы,
Хоць не ўсе йшчэ,
Сталі роўным радам, —
Стала жыць лягчэй.

Хутка збудавалі
І млын паравы,
Пры ім лесапілку
У два паставы.

Млын вурчыць ды меле
На муку зярно,
Рэжа лесапілка
За бярном бярно.

Пры той лесапілцы
Працаваў змагар,
Барысенкам зваўся
Гэны комунар.

Падкладаў калоды,
Дошкі аднімаў,
Але рукой моцнай
Долі не ўтрымаў.