Старонка:Belarusi.pdf/193

Гэта старонка не была вычытаная

Аднаго так разу,
Неўспадзеў зусім,
Адляцела дошка,
Гакнула па ім.

Гакнула без жалю,
Як тым абухом…
Народ збегся быстра,
Абступіў кругом.

На нарах панеслі,
Клалі ў ложак з нар;
Тры дні і тры ночы
Ўміраў комунар.

І сканаў ваяка
За быт комунарскі;
Ўжо яму не трэба
Ні трудоў, ні ласкі.

Над магілай свежай
Капнула сляза;
Чулую прамову
Старшыня сказаў:

— Спі, наш Барысенка,
Комунарскі сын!
У сям‘і у нашай
Быў ты не адзін.

Арміі Чырвонай
Верны быў салдат,
Полк з цябе быў рады
І начальнік рад.