Старонка:Belarusi.pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

Ой, таварыш любы,
Рана, браце, згас,
Комуністам стойкім
Быў на варце ў нас.

Спі, наш Барысенка,
Лёгкім будзь пясок!..
Па табе астаўся
Твой малы сынок.

Ён цябе падменіць,
Не здрадзіць табе, —
Першым будзе ў нашай
Ворцы і сяўбе.

Будзе ён ударнік,
Будзе брыгадзір…
Спі, наш Барысенка,
Працы камандзір!

Сыпнулі зямлёю
На сасновы гроб;
Грабарок уважна
Курганок нагроб.

Комунаркі з боку
Плакалі няўзнак, —
Свайго комунара
Шкадавалі так.

Ды йшчэ галасілі
Бабулі на ўмор:
— На каго-ж пакінуў?
— А нашто-ж памёр?