Старонка:Belarusi.pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

V

Ідзе будаўніцтва,
Ідзе карчаванне
Усё далей, шырай,
Шчыра, безустання.

У комуне школа,
Электрычнасць, яслі,
Дымныя лучыны
Назаўсёды згаслі.

У комуне ў сотні
Кароў бродзяць стады,
Іржуць рэзва коні,
Растуць буйна грады.

А з прыселля глянуць,
Вокам кінуць вокал:
Разляглося поле
Далёка, далёка.

Трактары шнуруюць
Над Арэсай-рэчкай,
Сякуць плугам, дыскам
Торфішча на сечку.

Жыта, авёс, бульбу,
Каноплі, капусту
Засяваюць, садзяць
На той глебе тлустай.

І сёння зайздросціць
„Мінарал“[1] балоту:
Бо ўраджай на торфе,
А на ім пустота.

  1. Новы тэрмін. Мінаралам завуць грунтовую глебу для адрознення ад балота.