Старонка:Belarusi.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

Так расце, расце ўсё
Небывалым ростам,
І здаецца з боку
Ўсё так ясна, проста.

Як-бы тут спрадвеку
Ўсё так вырастала,
Бы сама сабою
Багна полем стала.

Але так здаецца…
Усё зрабілі рукі,
І іх не забудуць
Патомкі-унукі.

Што зрабілі людзі
З балотных палеткаў —
Сведкай верш мой гэты,
Вясна гэта сведкай.

Тысяча гектараў
Ды яшчэ са трыста
Засеяна збожжа
На балоце чыстым.


∗     ∗

Я сяўбу сам бачыў,
Палеткі абходзіў,
На жыццё комуны
Наглядзеўся годзе.

Тут-жа я прымеціў
З‘явішча такое:
Як-бы ўся ў іх праца
Шла сама сабою.