Старонка:Belarusi.pdf/198

Гэта старонка не была вычытаная

Зімою мінулай
Яе комунары.

Не было ў іх спецаў,
Ані там прарабаў,
Самі-ж яны зналі
Інжынерства слаба.

Зналі адно толькі,
Што чыгунка трэба,
Як дождж на пасевы,
Як да стравы хлеба.

Гутарак нямала
Прышлося правесці,
А тут з менскіх цэнтраў
Аніякай весці.

Раяцца, мудруюць
Комунары чынна;
Думка аб чыгунцы
Ім загнала кліна.

Ўзяцца проста з мосту
За гэтую справу —
Нарабіць так можна
Шкоды для дзяржавы,

За блытню-ж такую
Дасціпных малойцаў
Ужо не пагладзяць
Гладка па галоўцы.

Раяцца з сабою
Весела, то хмурна,
Часам згодна, ціха,
Часам вельмі бурна.