Старонка:Belarusi.pdf/199

Гэта старонка не была вычытаная

Аж тут абазваўся
Громка Адзярыха:
— Будзем мець чыгунку,
Хай мне будзе ліха!

Служыў на заводзе,
Калісь я ў майстэрні,
Склёпваў рэсоры,
Складываў шасцерні.

Вылажу й чыгунку,
Будзьце ўжо спакойны,
Усё, што належа,
Зробім самастойна.

Пад яго камандай
Пайшла справа гладка…
І пабеглі шпалы,
Як за кладкай кладка.

Па іх рэйкі — шнурам,
Як на скрыпцы струны.
І ўжо ўсё гатова,
Карыстай, комуна!

Строіў Адзярыха
Для працоўных масаў,
Чырвонаармеец,
Адстаўны да часу.

Не вучыўся у ВТУЗ-ах,
Не быў інжынерам,
Комунар быў толькі,
На аўто шлях мерыў.