Старонка:Belarusi.pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

З тым, ці іншым стажам,
Але комуністы,
Пралажыў чыгунку
Па шляхах дрыгвістых.


∗     ∗

Бягуць каляіны
У сем кілометраў,
Цягнік — па калеях, —
Адно свішчуць ветры.

Комунары пішуць, —
Стараюцца ўмела, —
Што ўжо іх чыгункай
Можна ездзіць смела,

— Прыедзьце, ўпішыце
У дзяржаўны прыбытак,
Правам узаконьце
Новы наш здабытак.

Прыехалі „спецы“, —
Як-жа не прыехаць, —
Пачалі дарогу
Аглядаці нехаць.

— Як так? Дзе дазволы? —
Пачалі адразу:
— Хто форміў па форме
Падрады, заказы?

— Хто месца адводзіў?
Планаваў хто планы?
Чаму цыркуляры
У вас не захаваны?