Старонка:Belarusi.pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

І ўсё так бурчэлі,
А зласней, чым далей,
І не далі рады:
Каляю прынялі.


∗     ∗

Свіснуў раз, свіснуў два
Шустры паравозік,
І павёз і павёз
За возікам возік.

Ваганеткі бягуць
Па рэйках чыгунных
Туды ў Сосны, ў соўгас
Ад самай комуны.

Ад соўгаса назад
У комуну едуць.
Колькі радасці той,
Трэба колькі ведаць!

То не жарт, то не смех, —
Маюць на падмогу
Ў гаспадарцы сваю
Жалезную дарогу.

Ты кукуй, не кукуй,
Зязюлечка-птушка…
Комунарцы цягнік
Празвалі „кукушкай“.

VII

А на рэчцы на Арэсе
Сталася прыгода:
Ідзе наступ на балота
З поўначы, з усходу.