Старонка:Belarusi.pdf/202

Гэта старонка не была вычытаная

Там красуе ўжо комуна
На тарфянні бурым…
Паляшук жа адзіночка
Усё йшчэ бровы хмура.

Не хмурыся, добры дзядзька,
Гэтак хмурна, сумна,
Для тваёй-жа лепшай долі
Вырасла комуна.


∗     ∗

А па рэчцы па Арэсе
Бегае „маторка“;
Стары човен, як карыта,
Пазірае горка.

Дажывае свайго веку
На яве ўжо новай,
Бо ўжо човен у Палессе
Ўрэзаўся сталёвы.

Новы човен сілы повен,
Гордасцю лялее…
Паланеецца Арэса
Чырвонай лілеяй.


∗     ∗

А на рэчцы на Арэсе
Тэмп узяты шпаркі:
Комунары, комунаркі
Глядзяць гаспадаркі.

Тут спаборніцтва ў пашане,
Ударніцтва такжа,
Кожны месца сваё знае,
Бо іначай — як-жа?!