Старонка:Belarusi.pdf/203

Гэта старонка не была вычытаная

Не пагаснуць для іх зоркі,
Як дасюль не гаслі;
Пашыраецца комуна,
Пашырае яслі.


∗     ∗

А на рэчцы на Арэсе
Растуць акцябраты,
Піонеры, комсамольцы —
З большэвіцкім гартам,

Расце змена комунарам
Стойкім, гартаваным,
Служыць будуць комунарству,
як бацькі, аддана.

Не папусцяць сябе ў крыўду
Ў буры, ў ліхалецці;
Для іх цэлы свет — край родны,
Для іх сонца свеціць.


∗     ∗

А на рэчцы на Арэсе —
Будынкі, будынкі!
Пахнуць соснаю смалістай,
Пахнуць свежым тынкам.

Сцены гладка склютаваны,
Стрэхі з бляхі белай,
Столь, падлога габляваны,
Вокны ў сажань цэлы.

Днём іх сонца асвятляе,
Электрыка — ўночы…
Так сабе сам іх пастроіў
Комунар-рабочы.