Старонка:Belarusi.pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

А на рэчцы на Арэсе
Многа, многа дзіва;
Жывуць сабе комунары,
Весела, шчасліва.

Ды комуну сваю ладзяць,
Каб што дзе ды лепей,
Запяваюць гулка песні:
— „Калі хто зачэпе,

Ды час прыдзе, ды паклічуць
Да новай работы, —
Пойдзем асушаць з вінтоўкай
Пінскія балоты!“

5. Соўгас

I

Мар‘іна балота,
Ніхто не ймець веры,
Колькі ты хаваеш
Багаццяў без меры!

Мар‘іна балота,
Колькі ў табе красаў!
На сабе гадуеш
Комуну, соўгасы.

Мар‘іна балота,
Буйнае прыволле!
Людзей сёння корміш,
Даеш корм жывёле.