Старонка:Belarusi.pdf/205

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ідуць рэхі ў светы
Аб комуне цуднай,
Што так забуяла
Хутка, не марудна.

Ідуць рэхі ў светы…
А тым самым часам
Побач ля комуны
Паўсталі соўгасы.

На прыселлі Сосны
Адзін аснаваўся,
На гіганта вырас,
Адно дзіву дайся!

А другі — Загалле[1]
Па той бок Арэсы
Зацвіў на балотах,
На тых пусталесах.

Сорак тысяч топча
Пад сабой гектараў.
Гэта вам не жарты,
Гэта вам не мара!

Але я Загалля
Не хачу узвышыць, —
Крытыкі хай лепей
Пахвалу напішуць.

Лепш я сваё слова
Адлажу напотым,
Бо там непаднятым
Пахне йшчэ балотам.

  1. Загалле — вёска недалёка ад соўгаса.