Старонка:Belarusi.pdf/206

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сосны, мае Сосны!
Спрадвеку раслі вы,
Бачылі нямала
Ў век свой нешчаслівы.

Паншчыну, лад царскі
Бачылі вы, Сосны,
Многа зімаў, летаў,
Восеняў і веснаў.

Бачылі каранне
Убогага люду,
Ланцугі ва шыі,
Голых трупаў груды.


∗     ∗

Сосны мае, Сосны!
Сягнулі далёка,
Хоць расці над багнай
Было вам нялёгка.

Выраслі-ж вы буйна
Ўсяго за тры годы,
Горда узняліся,
Забуялі горда.

Ці то сонца свеціць,
Ці то месяц ясны,
Вам смяецца неба
Весела і шчасна.


∗     ∗

Сосны мае, Сосны!
Для вас яшчэ далей,