Старонка:Belarusi.pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

Як у той комуне,
Ляглі магістралі.

На вашых палетках
Калектараў[1] болей,
Болей і дрэнажаў
Перасекла поле.

Тарфяное поле,
На якое ўчора
Чалавек баяўся
Выйсці з сваім горам,

А сягоння смела
Спяшыць за машынай
Па сухой раўніне…
Як гэта ўсё дзіўна!

II

Я не буду ўнутр залазіць
Падзеяў соўгасных,
Апішу толькі, што бачыў
Болей-меней ясна.

Аб брыгадах аб ударных
Ўспомніць добрым сказам,
Аб рабочых, трактарыстах —
Можа іншым разам…

Тут пачну я апісанне,
Як пішацца ў казках,
Бо іначай не выходзіць, —
Слухайце, хто ласкаў!

  1. Калектараў — размеркавацеляў вады.