Старонка:Belarusi.pdf/209

Гэта старонка не была вычытаная

Соўгас — горад, не мястэчка,
Не які там Любань!
Лад-парадак, люду поўна,
Толькі глянуць люба.

Гаспадарнаму соўгасу
Ёсць чым пахваліцца:
Ў ім будынкі ў два паверхі,
Клуб, як у сталіцы.

Ёсць бальніца, у бальніцы —
І доктар і фельчар,
Хто прыходзіць, ці прывозяць —
Хворых лечаць, лечаць.

Ёсць аптэка, акушэрка —
Служыць, ну, за бабку,
Бо ў соўгасе тэмпы, тэмпы,
Не спяць людзі ў шапку!

На рабфаку на вячэрнім
Вучацца студэнты, —
Сваю цемру, некультурнасць
Знішчаюць дашчэнту.

А рабфакаўцаў нямала —
З сем‘яў больш бядачых.
А рабфакаўкі як глянуць,
Ажно сэрца скача!

Для рабочых, лля работніц
Выгады — аж міла!
Яслі, лазня і прачкарня,
Колькі хочаш мыла.

Людзі там працуюць дружна.
Няма ўхілаў панскіх.
Бо народ усё совецкі,
Рабоча-сялянскі.