Старонка:Belarusi.pdf/210

Гэта старонка не была вычытаная

Ёсць напэўна недахопы,
Бо як-жа іначай
Ў гаспадарстве, ў будаўніцтве?
Але іх не бачыў.

У соўгасе электрычнасць,
Віднаты без кошту,
Свая радыёўстаноўка,
Тэлефон і пошта.

Я закончу, бо апісваць
Прышлося-б бясконца…
Наогул там ценей меней,
Болей кветак, сонца.

6. Замест заключэння

І комуна гэта,
І гэты соўгас
Будуць з лета ў лета
Расці ў добры час.

Каб прысуд свой выдаць
Аб новых палёх,
Сюды людзі прыдуць
Зблізка і здалёк.

Падзівяцца з новай
Вольнай грамады,
Ўспомняць добрым словам
Герояў тады.

Сонца, месяц, зоры
Будуць аглядаць
Новыя прасторы —
Ніву, сенажаць.