Старонка:Belarusi.pdf/69

Гэта старонка была вычытаная

ДЛЯ ТЫХ, ЯКІХ ЛЮБЛЮ

Палюбіў я Марусю ўсім сэрцам,
А Марысю йшчэ болей, здаецца.
А папраўдзе люблю абадвух
Аднолькава, ціхенька і ўслух.

Аб іх долі выдумываў песні
Йшчэ тады — прад вялікім прадвеснем,
І сягоння наяве і ў сне
Яны ўсюды са мною, пры мне.

Ці пабачу я комін фабрычны,
Ці пабачу палетак пшанічны,
Лятуць думкі, заводзяць гульню,
Ды ўсё з тымі, якіх я люблю.

Залатымі пяскамі пад ножкі
Пасыпаў-бы ім сцежкі-дарожкі,
Падсцілаў-бы ім сонца святло,
Каб да вечнага шчасця вяло.

Так люблю ад усходу да ўсходу
Чорнавоку Марусю з заводу,
З лілій-кветак ёй віў-бы вянок,
Прыбіраў-бы ў атласы і шоўк!

Так люблю за дзявочыя красы
Сінявоку Марусю з калгасу,
З лілій-кветак ёй віў-бы вянок,
Прыбіраў-бы ў атласы і шоўк!

Кіславодск, лістапад 1934 г.