Старонка:Beznazounae.pdf/36

Старонка праверана

У пятнаццатую гадавіну яго
шчырай пясьнярскай працы на
карысьць Беларускага працоў-
нага люду.

Многа поля з добрай доляй,
Нешчасьліва і шчасьліва,
Праляцеў ты, мой саколе,
Па-над роднай нашай нівай.

У сьвітаньне, у прадвесьне,
З непамернай гордай сілай
Пела бура табе песьні,
Думкі бурныя будзіла.

І мацнелі твае крыльлі,
І мацнеў дух неўгамонны
А вясёлкі шлях сачылі,
А маланкі слалі ўклоны.

Яснай зоркай з-пад аблокаў
Азіраеш пуцявіну,
Па якой ты ненарокам
Мкнуўся к сонцу бяз упыну.