Старонка:Beznazounae.pdf/37

Старонка праверана

Нікнуць чары ў пору гэту,
З воч спадае асьляпленьне,
І законы піша сьвету
Людзкай праўды вызваленьне.

Гэй, ляці, саколе, далей
Па-над буйнай Беларусяй!
Ня спыняйся ў векаў далі
І ня гніся, як ня гнуўся.

|}