Старонка:Beznazounae.pdf/61

Старонка праверана

Хай тут стане прада мною
Ў постаці сьмяячай,
Ён страшней за ўсё!..
Бо вялікшы я цярпеньнем—
Хоць нішто ня значу—
Чымся моц яго!
Ой, злы ён!
Ой, злы ён!

Гэтым словам б‘е звон, вые…
Як вароны тыя!
Як-жа мучыць гэты звон,
Гэты звон! звон!

______

На атласе заламала
Ручанькі на крыж,
Усьміхаецца спрасоньня…
Ах, ты ўжо ня сьніш!

Ня ўздыхнеш па белых рожах
На вянку ў жальбе,
Пацалункамі ў галоўку
Ня збуджу цябе.

Не глядзіш, што за табою
Йду я—труп бляды,
Што вяду туды з жалобай,
Скуль ня прыдзеш ты.