...Яна пайшла за "яго" паправіць падушку. Жаласлівасць да хворага... "Ён" моцнымі, не як у хворага, рукамі схапіў яе...
Хацела крыкнуць, але ён адной рукою заціснуў ёй рот...
Маўчы! - шапнуў ён. - Кіну жонку і цябе вазьму. Я ачуняю...
Гудзе малатарня на гумне. Мітусіцца па дзядзінцы жоўты кажушок гаспадыні.
Наведаў хворага айцец Дзімітры.
Паглядзеў на яго адным вокам і пачаў у глыбокім раздум'і выцягваць пальцамі валасы з сваёй рэдкай барады. Нарэшце запытаўся ўстрывожаным голасам:
- Што-ж вам такое, Язэп Сымонавіч? Вам зусім не да твару хварэць.
- Рак... - застагнаў Крушынскі.
- О-о-о, сур'ёзная рэч. Дзе-ж гэты рак сядзіць у вас?
- У жываце.
Айцец падсунуў сваё крэсла бліжэй да хворага.
- А што дактары кажуць? Пры такой хваробе аперацыя патрэбна.
Крушынскі махнуў рукою:
- Адмовіліся дактары. Позна, кажуць.
Трэба на бога спадзявацца. Ён доктар над усімі дактарамі. Але-ж вы бязбожнік..
Айцец зрабіў строгія вочы.
- Верыць пачаў, рэлігійным стаў, - праказаў Крушынскі строгім голасам, усміхнуўся і хітра міргнуў папу.
Тут-жа пры ложку хворага на маленькім століку стаялі віно, закуска.
- Дык можа, бацюшка, спрабуеце гэта?
- Пры такім сур'ёзна хворым неяк нязручна.
- А мы зробім, каб было зручна! - Крушынскі засмяяўся здаровым смехам. - Хворы вып'е разам з вамі.
- Вось гэта самае разумнае. Віно святое пітво. Ужываецца яно чалавекам і ў радасці і ў горы.
Пачалі піць маленькімі глыткамі. Ад маленькіх пе-