Старонка:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu/30

Гэта старонка была вычытаная

Не магу…

О не, я не магу, ў мяне ня хопе сілы
Вырваць з душы маей і с сэрцэйка майго
Маю любоў к табе, твой вобраз дзіўны мілы…
О не, я не магу, — ня вырву я яго!

На мысьль адну аб тым ад болі сэрцэ млее…
На што-ж, нашто было цябе мне палюбіць?
Тваей быць не магу — на то нема надзеі, —
А без цябе… О не, я не магу так жыць!

За твой пагляд адзін ўсё аддала-б на сьвеце —
І славу, і пачот, і шчасьце у жыцьці…
Пазволь апошні раз на цябе паглядзеці,
Пацалаваць цябе, а потым памярці!…