Старонка:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu/33

Гэта старонка была вычытаная

Не глядзі…

Не глядзі на мяне… Маё сэрцэ так бьецца, дрыжыць;
Твае вочы ў крыві у маей запаляюць агонь.
Ты глядзіш на мяне — без цябе мне ня хочэцца жыць,
А с табой не магу, — не магу жыць ніколі с табой!

Не глядзі! Твае вочы ясьнеюць, як неба у дзень,
Якбы зоркі у небе — так ясна, так мягка блішчаць;
Мой пагляд у іх тоне, бы ў той у марской глыбіне…
Не хачу ўжо глядзець, а вачэй не магу адарваць.

Не глядзі! Ты глядзіш, а тады так хацелася-б мне
Мой распалены твар да грудзей да тваіх прытуліць
І глядзець ў твае вочы ўвесь век і на яве, і ў сне…
Не хачу… А цябе не магу, не магу не любіць!