Старонка:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu/40

Гэта старонка не была вычытаная

Мне сьніўся сон.

Мне сьніўся сон, што ты у нас,
Што ня чужы мне, як даўней,
Пагляд тваіх жывых вачэй
Вярнуў надзею мне йшчэ раз.

Ізноў шчасьлівай я была,
І сэрца радасна так біла…
Ў душы маей была весна,
Бо ты са мною быў, мой мілы.

Рана.

О, не кажыце вы, што рана загаілась,
Што меней кроў яе ўжо аблівае:
Хоць сьлёзаў не відаць, ды енкі не спынілісь;
Хоць часам нават сьмех на вуснах заіграе, —

Глыбокая яна — згаіцца ёй няскора…
Недатыкайцеся-ж небачнымі рукамі,
Бо хоць і змоўк вулькан, застыла лавы мора,
Нутро яго кіпіць гарачымі агнямі!…