частка парабкоў, што жылі калісь у пана,— вось хто ў нас у камуне.
— І непаразуменняў не бывае з ваколічнымі вёскамі?
— Куды там! Мы ў іх, а яны ў нас дарагімі гасцямі бываем,— гаварыў Андрэй.— Часцей заязджайце, ды, калі можна, кніжак і газетак нам сюды прышліце: на гэту зіму школку думаем адчыніць… Толькі вось з будынкам у нас туга. Згарэла ўсё панскае. Але нічагуткі. 3 часам усё будзе.
Не прайшло два гады жыцця камуны, як Пасекі няможна было пазнаць.
Быў дзень супачынку. Хлопцы і дзяўчаты сабраліся каля Андрэя, а той апавядаў ім аб сваім вайсковым жыцці, як сядзеў у астрозе і як запісаўся ў бальшавікі. Усе слухалі. Засыпалі яго рознымі пытаннямі, на што Андрэй чуць успяваў адказваць. Раптам убачылі, што цэлая грамада людзей ідзе да іх з боку Сячанкі.
— Глядзіце, глядзіце! Ніяк вайною на нас сячанцы ідуць?
Усе зарагаталі і сталі напраўду цікавіцца, чаго гэта ўся вёска сыпле на Пасекі.
Пачуліся гукі рэвалюцыйнай песні, і грамада стала падыходзіць бліжэй.
— Ну, значыць, свае, калі з гэтай песняй ідуць,— пажартаваў Андрэй.
Падышлі зусім блізка. Нарэшце ўсе сышліся, пачалі вітацца. На тварах сячан столькі было напісана радасці, столькі бадзёрасці чулася ў гутарцы, але ніхто з камунараў не мог зразумець, з чаго яны ўстроілі гэткую ўрачыстую гасцібу.
— Не пазналі, не пазналі! — гаманілі сячане…
— Ах! Ты — Бутрым?! — вырвалася ў Андрэя…
І Андрэй гэтак моцна абняў ужо напалову пасівеўшага незнаёмца, што здавалася, яны больш і не разлучацца. Слёзы ў абодвух пакапалі з вачэй.
Мала хто знаў Бутрыма, але ўсе чулі пра яго, і цяпер не маглі ўпомніць у сэрцы сваім радасці, якую ім прынёс дарагі госць.
— А я і не думаў, што нашы сячанцы першымі добры прыклад пададуць,— загаманіў Бутрым.
— Крыўдзіш нас, Бутрым,— загукалі мужчыны.— Што табе, сячане не на агні печаны? Ды ты паглядзі,