Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/18

Гэта старонка была вычытаная

Ад машын закурэлых, з загону
Йдзе рабочы, а з ім селянін…
Дружна песню пяюць, як адзін…
І баіцца ўвесь свет іх разгону.

Чырванее ўсё болей і болей
Іх дарога да сонца, да зор…
Але маніць іх вольны прастор,
І жыцця не шкада ім за волю.

Яны йдуць… і завуць на ўспамогу
Паднявольных, пакрыўджаных ўсіх…
Хто галодны, халодны імкнецца да іх,
Смела йдзе на Чырвону дарогу.

І ідуць грамадою бясконца…
Лікам шмат іх, і моцны іх дух…
А над імі ўжо молат і плуг
Зіхацяць у праменьчыках сонца.

1920



Хавае змрок у небе хмары.
Агонь ён паліць вечных зор;
Глядзіцца месяц у выгары,
Дзе не змаўкае жабаў хор.

Не хіліць вецер куст ракіты,
Не свішча сумна, як удзень…
На гай, на поле і на хаты
Спаўзае ночы лёгкі цень.

Туман бялее над балотам,
Дзяргач завёў траскучы спеў,
Жукі лятаюць па-над плотам,
Жывёла йдзе з пагону ў хлеў…

Ідуць ад працы ў вёску людзі,
Дзяўчаты, хлопцы, мужыкі,