Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/52

Гэта старонка была вычытаная

Нёман гойсае, нібы ў калысцы,
І таксама пяе аб раздоллі…

А тут… паміж хваляў маёвых
Я на Леніна помнік глядзеў…
Мне здаецца, вось-вось скажа словы
Шматмільённай сваёй грамадзе…

Ён жывы,— адгалосам няслося,—
Будзе жыць сонцавеючым Маем.
Бо Май і Кастрычнік увосень
Памяць вечна аб ім уздымае.

Май — басаногі хлопчык Валодзя
Слухае песні Волгі шырокай,
Май — Ленін на дымным заводзе,
На трыбуне з прыжмураным вокам.

1924


Там, дзе сонца агнёвымі крыллямі
Хоча слёзы балота выліць,
Шэпча хвалямі ціха гуллівымі
Чараўніца —
Прыгожая Прыпяць.

Зачарованы…
Чую, штось мудрае —
Мне гамоняць усплёскі ракі…
Я плыву…
Неба сінь… Зелень кудрая…
Берагі з вербалоз ды ракіт.

Як прыгожа!..
Ды толькі па лесе
Стогнуць цяжка сталеткі-дубы…
Ой, радзімае наша Палессе,
Хараство тваё хто загубіў?..

Чую сказ:
Дрэвам жаляцца хвалі,