Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/70

Гэта старонка была вычытаная

А вораг ўсё ж такі не дрэмле.
Не тут, дык там —
А зуб яго відаць,

На здзельшчыну
Калгас наш пераведзен…
Здаволены,
Аб гэтым што казаць,
Працуе кожны
Сілаю мядзведзя…
На сходзе часам
Здарыцца буза.

А хто бузіць?
Бывае і бяднота…
Дзіўлюся,
Ў чым жа тут прычына?
Глыбей зірнеш —
Кулацкая работа…
Ох, ёсць ваўкі,
Прыкрытыя аўчынай.

Люблю прастор,
Зялёную шыр поля
І працу дружную
Людскога калектыву…
Пылае радасцю
Ружовы твар Міколы,
І адчуваецца,
Як ён і тут шчаслівы.

Мы змоўклі ўсе…
Над полем слаўся вечар…
Ды песня звонкая
Чуваць была дзяўчыны…
А рэйкі звон,
Нібы калісь на веча,
Склікаў калгаснікаў
Дахаты — на спачынак.

Калгасніцы
Сустрэлі нас ля гаю,
Шчабечуць птушкамі: