Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/89

Гэта старонка была вычытаная

…Айца
І сына…
Святога духа…
Можа, сынкі забіты?..
Тра-та-та-тах!..
Бух! Бух!
Плача Мікіта,
Плача і слухае.

2


Вечар…
Вечар асенні, хмуры…
Дожджык цалуе шыбы.
Вецер пяе-туруе.
— Каб жывыя — прыйшлі бы.
Раптам — стукат у сенцах…
Увайшоў паволі
І кажа:
— Тата! а тата!
Толькі мяне захавала доля…
І павесіў партрэт на сценцы.
Зажмураным вокам
Партрэт аглядае хату…
Нібы то злотная пража —
Снуюцца і свецяць
З камінка Карчоў праменні…
У Мікіты — ўраз успамінак…
— Сыночак, скажы мне,
Ці жывы ўсе дзеці,
Што ў войска забралі ў жніўні?..
— Загінулі двое… там… далёка…
А мяне прасцярог — вось гэты…
Плечы яго не ў палетах..,
Завуць яго Ленін!
Ён збавіў ад смерці…
Шануй яго, тата!..
Насі, як і я,
Імя яго у сэрцы!
Зажмураным вокам
Партрэт аглядае хату…