Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/95

Гэта старонка была вычытаная

Як у войску былі,
Што ўлада панскай зямлі
Прырэжа!..
— Сваёю не ўсе здаволены!..
— Ці ж можна —
Шнуры у тры пядзі?!
— Чакалі!
— Чакаць даволі нам!
— Таварыш каморнік!
У пераглядзе
Павінна быць наша заява!
— Не каморніцка справа,—
Я — толькі мераю…
— Пра зямлю пры цары пелі!
Дзе гэта відна?
— За рэвалюцыю і мы цярпелі
Ці ж нам не крыўдна?!
— Таварышы!
Давайце хэўраю
Да Леніна напішам ліст…
Бо ён,
Ён камуністы
І заўжды спагадае аб нас.
— Час ужо!
Час
Беднаце даць надзелы!
Не раз і не два
Сялянамі поле галдзела.
Непакоіла вёску братва.
— Даеш надзелы!
— Падзяліць трэба маёнткі,
Каб пан і здалёку
Не мог-такі
На іх вытрашчыць вока!
— Парэзаць усё на палеткі!
— Знішчыць маёнткі
Без глуму!
А мы,
Мы самі зробім
Камуну…
— Не мы — нашы дзеткі!