8
Спавіла вёску вечара ціша:
Замоўк і на вуліцы гоман…
Толькі гутарка хату калыша:
— Паслаць!
— Паслаць за Сымонам!
І дзядуля старэнькі, сівы —
Ён адзін між старых пісьменны —
Ў будыніку пчол гаманлівых,
Апіраючыся кіем, сяменіць…
— Мы самі аб марнай долі
Напішам да Леніна ў «ноце»…
І выводзіць дрыдача крамзолі…
Не даваць жа пісаць блазноце!
А ў сініх хмарах махоркі,
Нібы зоры,
Блішчаць іх вочы…
Што ў жыцці было іх горкім —
Усё Леніну выкласці хочуць.
Ён паможа ў няшчасці — вераць,
Ён звядзе з непарадкамі квіты…
Раптам
Рыпнулі дзверы,—
Увайшоў вельмі хмурым Мікіта.
— Атрымаў ліст ад сына ўчора…
Сам нічога… і дзеткі здаровы…
Піша ён… аб Леніне… хворы…
Пахіснулі сяляне галовы…
А пяро —
Заскрыпела і змоўкла
На паўслове мужыцкай «ноты»…
Толькі месяц зірнуў пажоўклы
Праз акно
На слёзы бядноты…
— Што ж рабіць?
— Пачакаем троху…
Даць спачынак — здароўю парука,—
А Мікіта паедзе праз год…
На сёмуху…
Завязе ліст у самыя рукі…
А ноч —