Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/98

Гэта старонка была вычытаная

Не счакаю ніяк вясну…
Нешта сэрца нядобрае чуе,—
Мікіта сказаў і заснуў…
А ў акно
Глядзела раніца,
Невясёлым глядзела тварам…
І сняжынкі
Чамусьці не дражняцца,
Як мароз іх пужае ўдарам.

10


Горад…
Заплаканы горад…
Сёння весткаю
Вёску не радуе…
У бязмежныя далі-прасторы:
«Ленін памёр» —
Нясе радыё.
Лясы, балоты і поле
Заплакалі марш хаўтурны…
— Няма…
Няма яго болей.
Плача народ пануры…
Плача і вёска, плача…
Снег нібы ў жоўтым пяску…
А Мікіта сон бачыць,
Што едзе да сына — ў Маскву.
Толькі прыход суседа
Не даў больш аб слодычы сніць…
— Мікіта… ты, пэўне, не ведаў…
Ленін… сказаў… доўга жыць…
І глядзяць
На партрэт здалёку…
Мікіта ў слёзы ўміг…
А Ленін зажмураным вокам
Жывым пазірае на іх…
— Хай памёр…
Але ў сэрцы нашу я
Яго імя — ён будзе жывым…
Капля слёз на зрэбнай кашулі
Здавалася капляй крыві.
І Мікіта з жалобаю ў сэрцы