Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/15

Гэта старонка была вычытаная

З сваёй чэсцю паказацца?»
А пані кажа — прасіць!
Дай чапец свой падцягнула,
На Кацярынку зіркнула,
Чы няма ў чым пахуліць

Тут у дзвярэй паявіўся,
Сюды, туды пакланіўся
Прыгожанькі ахвіцэр;
Красны, відны і здаровы,
З ясным вокам, чарнабровы,
Золатам блішчыць мундзер.

Як глянула Кацярынка,
Здрогнула, маўляў асінка,
Слёзкі брызнулі з вачэй;
Ручкі на грудзях злажыла,
Быццам другі раз ажыла:
Гапон найшоўся пры ёй.

Ён гэтак, баш, як стаяў,
Угрунь кінуўся у ногі
Яснай пані і начаў
Свае рэчы без трывогі:

«Спазнай, панюхна, Гапона,
Што ласкаю аканома
Цару ён пайшоў служыць;
Ён на вайне заслужыўся
І ахвіцэрства дажыўся,
Цяпер жа мае прасіць,
Штоб ты, пані! — кабы маці,
Маўляў, сваяму дзіцяці
Долю шчасну даравала
І, калі згодна ядына
Наймілейша Кацярына,
Зручыць нас не адмаўляла».

Кацярынка ж, як стаяла,
Тут жа к нагам ёй прыпала,
А так міленька глядзіць,
Што пані і расплылася,
Крэпка з ёю абнялася,
Дый ну ж іх благаславіць.

Хоць Гапон чыноў дажыўся,
Да ведаў, з каго радзіўся,
Не хацеў прынараўляць
Паном, — а простым звычаем,
Ён мужыцкім абычаем
Здумаў вяселле сыграць.

Вот у ўдавы Агрыпіны
Гаспадароў повен двор,
А наперадзе дружыны
Стаіць важна сват Хвядор;
У руках з гарэлкай пляха,
А чарка таўста, як вол,
Міргнуў! — і Малання-сваха